Беларускія жаўнеры войска генерала С.Булак-Балаховіча ў Брэсце

Оригинал взят у [ljuser]tupikinbiel[/ljuser] в Беларускія жаўнеры войска генерала С.Булак-Балаховіча ў Брэсце.

Нядаўна натыкнуўся на адно вельмі цікавае месца (з гістарычнага пункта гледжання) у Брэсце ў мікрарайоне “Рэчыца”.
Раней я бачыў яго, аднак думаў, што гэта звычайныя польскія ваенныя могілкі.
Вось і ў гэты раз я сапраўды таксама падумаў, таму як надмагільныя крыжы вельмі нагадваюць польскія, аднак, калі я зайшоў на тэрыторыю пахавання, то быў вельмі моцна здзіўлены. Бо па міма польскіх запісаў пра тое, хто пахаваны ў гэтым месцы, ёсць запісы на беларускай мове, наступнага ўтрымання: “Тут спачываюць беларускія жаўнеры войска генерала С.Булак-Балаховіча” і “Яны ішлі паміраць за волю бацькаўшчыны”.
Пахаванні ўтрымоўваюцца ў досыць добрым выглядзе, перыядычна прыбіраюцца.
У помніка (у параўнанні з мінулым разам) з’явіліся штучныя кветкі з польскай стужачкай.
Калі я прачытаў надпіс я вырашыў пашукаць больш падрабязную інфармацыю, хто ж такі С.Булак-Балаховіч і чаму яго жаўнеры беларускія і ішлі паміраць за волю бацькаўшчыны. Вельмі я зацікавіўся гэтым пытаннем, і некалькі дзен правёў у пошуках інфарацыі аб гэтым дзеячы.
І вось, калі мной было ўжо шмат прачытана, я стаў разумець, што яшчэ вельмі шмат не ведаю пра свой родны край, чаго ўжо казаць пра Беларусь у цэлым. Няведаю, можа я такі адзіны, а ўсе астатнія ўсе ведаюць? :)
1) Агульны выгляд пахавання
IMG_7007 (Копировать)

2) Галоўны мемарыял
IMG_7008 (Копировать)
3)
IMG_7011 (Копировать)
4)
IMG_7009 (Копировать)
5)
IMG_7010 (Копировать)
6) Усе, без выключэння пахаванні, якія маюць надпісы аднолькавыя і пры перакладзе на беларускую мову выглядае так: “Жаўнер – н/н (я так разумею невядомы) Войска Польскага”.
IMG_7013 (Копировать)
7)
IMG_7012 (Копировать)
8)
IMG_7014 (Копировать)
9)
IMG_7016 (Копировать)
10) Ёсць пахаванні, выкананыя ў выглядзе звычайных крыжоў без якіх-небудзь запісаў
IMG_7015 (Копировать)
11) Панарама ўсяго пахавання
IMG_7038_stitch (Копировать)
Усёй інфармацыі пра Cтаніслава Нікадзімавіча Булак-Балаховіча я распавядаць ня буду, таму што вы маеце магчымасць яе самастойна знайсці на прасторах інтэрнэту і ў бібліятэках. Пры гэтым лічу неабходным распавесці пра гэтага чалавека, хоць некаторыя асоба важныя моманты. Магчыма пасля яшчэ некалькіх, прачытанных мной выданняў я зраблю пра яго асобны пост!
Апынулася, гэта вельмі вядомы партызанскі камандзір, перакананы супернік бальшавікоў і ўдзельнік антыфашысцкага руху.
12) Вось так ён выглядаў
bulakbalahovich-234x300
Ад часткі я здагадаўся чаму пра яго загаварылі беларускія (менавіта беларускія) навукоўцы толькі ў 90-х гадах, пасля развалу СССР.
Нарадзіўся ён 10.02.1883 гады ў Браслаўскім павеце Ковенскай губерни Расійскай імперыі (цяпер населены пункт Літвы, на мяжы Літва-Беларусь).
Нарадзіўся ў сям’і дробнай шляхты. Прайшоў вялікі ваенны шлях. Першапачаткова служыў у Расійскім войску з лістапада 1914, ваяваў з Немцамі ў Першай сусветнай вайне, быў паранены некалькі раз.
Пасля ў красавіку 1918 года запісаўся ў Чырвонае войска. У свой час Л.Д.Троцкі прапанаваў яму быць інспектарам кавалерыі Чырвонага войска, аднак ён адмовіўся, яго месца заняў С.М.Будзены. Усіх камандзіраў С.Булак-Балаховіч падбіраў сабе ў аремию самастойна, таму карыстаўся вялікім аўтарытэтам. У войскі ў С.Булак-Балаховіча служылі рускія, беларусы, латышы, літоўцы, палякі і ўкраінцы.
28.10.1918 Станіслаў Булак-Балаховіч перайшоў на бок Белых у раёне г.Пскова і ваяваў з Чырвонымі, таму што быў не згодзен з палітыкай Саветаў у адносінах да сялян.
13) С.Булак-Балаховіч на Пскоўшчыне
1_bulak yf Псковўіне
14) Пскоў
3_bulak
Пасля ўнутраных рознагалоссяў С.Булак-Балаховіч стварае свой полк “Дабраахвотны беларускі народны атрад, таму што 75% жаўнераў былі беларусы і размяшчаецца на тэрыторыі Эстоніі. Атрад прыняў свой штандарт – бела-чырвона-белы сцяг з малюнкам “Пагоні”.
14.11.1919 С.Булак-Булаховіч пачаў перамовы з БНР і 26.11.1919 стварыў “Асобны атрад БНР у Балтыі”.
З 4.03.1920 атрад С.Булак-Балаховіча размяшчаўся ў г.Брэсце (тады яшчэ на тэрыторыі Польшчы) і налічваў каля 2 тысяч жаўнераў.
15) С.Булак-Балаховіч у Брэсце (злева на фота)
Булка в Бресте 1920

У верасні ўдзельнічаў з войскам Польскім у баях з Чырвоным войскам ад Брэста да Кобрына.
Пасля ўзяцця г.Пінска выдаў загад пра недапушчэнне пагромаў і рабаванняў сваімі жаўнерамі, хто будзе парушаць гэты наказ, быў пазбаўлены жыцця на месцы. Таксама выдаў загад пра стварэнне на аснове свайго войска Асобна габрэйскай лютвы. Потым быў паход на Палессе.
07.11.1920 С.Булак-Балаховіч прыняў прысягу ў Тураве, і пры паднятым бела-чырвона-белым сцягу
перад сялянамі, прадстаўнікамі БПК (Беларускі палітычны камітэт – урад БНР (Беларускай народнай рэсплубікі) і сваім войскам сказаў: “Што не складзе зброі, пакуль не вызваліць родны край ад узурпатараў”.
Потым былі баі пад Мазыром за незалежнасць БНР і адыход на тэрыторыю Польшчы.
У 1920-30 хх С.Булак-Балаховіч займаўся публіцыстычнай дзейнасцю і вёў барацьбу з бальшавікамі і гітлераўскай Нямеччынай.
На Станіслава было здзейснена некалькі замахаў на тэрыторыі Польшчы прадстаўнікамі бальшавікоў, але ён застаўся жывы. Яго брату Юзэфу павезла менш і яго забілі. Пасля нападу гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу і яе захопе (ў верасні 1939) С.Булак-Балаховіч стварыў атрад добраахвотнікаў і ваяваў супраць гітлераўскай Нямеччыны ведучы партызанскую вайну.
16) С.Булак-Балаховіч – польскі генерал.
111884
10.05.1940 быў забіты пры затрыманні ў Варшаве прадстаўнікамі гестапа.
Вось такі ён быў Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч. Ведайце гісторыю свайго краю, якой б яна не была :)

Оставить комментарий

Ваш email не будет опубликован. Обязательные поля отмечены *

Вы можете использовать это HTMLтеги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>